СУВЯЗІ З ГРАМАДСКАСЦЮ
Мы верым, што эфектыўныя камунікацыі дапамагаюць кампаніям і брэндам стаць бліжэй і да спажыўцоў, і да сваіх супрацоўнікаў. Пастаянны аналіз трэндаў і найлепшых практык дазваляе нам выкарыстоўваць у працы самыя эфектыўныя PR-інструменты. Маніторынг і аналіз працоўнага працэсу і вынікаў дазваляе нам максімальна інтэграваць пажаданні і каментарыі нашых кліентаў у нашы стратэгічныя праграмы.
PRCI актыўна ўдзельнічае ў працы міжнародных арганізацый у галіне PR як у Беларусі, так і за мяжой. Гэта азначае, што нам даступныя замежныя кейсы і напрацоўкі. Мы дапамагаем нашым кліентам ацаніць усе магчымасці камунікацыйных інструментаў і платформ з пункту гледжання развіцця бізнесу, выбраць найлепшыя і эфектыўна ўкараніць іх.
ШТО МЫ РОБІМ?
- Ствараем стратэгіі камунікацый (B2B, B2C, унутрыкарпаратыўныя камунікацыі)
- Распрацоўваем унікальныя канцэпцыі працы з грамадскай думкай і стратэгіі іх рэалізацыі
- Фарміруем аптымальную для кліента сетку каналаў для камунікацый са спажыўцамі і рэферэнтнымі групамі (СМІ, Інтэрнэт, мерапрыемствы)
- Праводзім папярэдні аўдыт каналаў камунікацыі, якія існуюць у кампаніі
- Ажыццяўляем рэалізацыю ўсіх этапаў стратэгіі альбо кансультуем кліентаў па пытаннях укаранення стратэгіі