праекты

Мінскі сацыяльна-эканамічны фонд «Чыстае дзеянне» пры падтрымцы агенцтва PRCI арганізаваў 18 снежня Калядны дабрачынны баль мецэнатаў «Вялікая сям'я».

Мерапрыемства наведала народная артыстка Расіі, знакамітая балерына Ілзэ Ліепа, якая прэзентавала сваю кнігу «Тэатральныя казкі» і асабіста пагутарыла з кожным з гасцей пасля міні-спектакля па аўтарскай казцы «Гарачае сэрца».

Вядучымі гала-вячэры сталі яркая пара: шоўмэн Андрэй Ермалінскі і вядомая гімнастка Меліціна Станюта. Галоўнай падзеяй мерапрыемства стаў розыгрыш дабрачынных лотаў, сярод якіх — палёт на прыватным самалёце Cessna па індывідуальным маршруце ад нашага агенцтва, пераможная алімпійская ракетка Вікторыі Азаранкі, майстар-клас ад Максіма Мірнага і мноства іншых цудоўных лотаў!

Усе сродкі, сабраныя ад бязвыплатных узносаў і дабрачынных лотаў, былі накіраваныя на адрасную дапамогу шматдзетным сем'ям Беларусі, якія выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей.

Вынікi мерапрыемства:

  • 1. Атрымалася сабраць сродкі для куплі навагодніх падарункаў 500 дзецям са шматдзетных сем'яў. Яшчэ 500 дзяцей бясплатна наведалі навагоднія прадстаўленні ў Вялікім тэатры.

  • 2. Сума сабраных сродкаў перавысіла чаканні арганізатараў у 3 разы.

  • 3. Мерапрыемства атрымала вядомасць у бізнес-колах і выдатныя водгукі гасцей.