Праекты

У гонар запуску ў Беларусі новай катэгорыі напояў HardDrinks пад брэндам Seth&Riley's GARAGE агенцтва правяло піяр-вечарыну ў амерыканскім «гаражным» стылі.

Сярод запрошаных гасцей былі папулярныя блогеры, журналісты і лідары меркаванняў, якім распавялі пра гісторыю з'яўлення напою, сакрэты прыгатавання кактэйляў на яго аснове, а таксама прапанавалі прадэгуставаць новы напой і традыцыйныя амерыканскія закускі.

На працягу ўсяго мерапрыемства працавала фотазона, здымкі з якой хутка распаўсюджваліся ў інстаграме. Аўтарам фота, якія набралі за час вечарынкі максімальную колькасць лайкаў, дасталася ў падарунак цэлая скрыня напою. Акрамя таго, кожны госць атрымаў свой мініятурны партрэт у выкананні мастака-шаржыста. Яркім завяршэннем вечара стаў выступ гурту Яnkey, які выканаў класічныя хіты амерыканскай рок-музыкі.

Вынікі:

  • 1. Атрыманы ахоп перавысіў прагноз у 2,5 разы.

  • 2. Узаемадзеянне чытацкай аўдыторыі блогераў і лідараў меркаванняў з кантэнтам (лайкі, каментары, рэпосты) перавысіла прагноз у 4 разы.

  • 3. Допісы блогераў, лідараў меркаванняў і медыя-персон склалі 80% ахопу.