Праекты

“Мы, вядома ж, ведалі пра калекцыю твораў мастакоў Парыжскай школы беларускага паходжання, якая належыць ААТ “Белгазпрамбанк. І ўзнікла смелая ідэя прапанаваць банку на адзін вечар экспанаваць калекцыю ў інтэр’ерах Купалаўскага тэатра. Маючы на руках папярэднюю згоду банка, мы распрацавалі ўсю канцэпцыю вечара”, — распавядае дырэктар па стратэгічных рашэннях PRCI Кірыл Ільніцкі.

У вечар святкавання 10-годдзя дзейнасці Servier ў Беларусі агенцтва прапанавала ўшанаваць даўнія беларуска-французскія культурныя адносіны і пабудаваць сцэнарый свята на глебе ўзаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння культур: на ўзроўні выяўленчага мастацтва, тэатра, кулінарыі і музыкі. За аснову канцэпцыі была ўзята атмасфера Парыжа пачатку ХХ стагоддзя.

Адным з найбольш складаных этапаў падрыхтоўкі канцэпцыі сталі перамовы з ААТ “Белгазпрамбанк”. “Нягледзячы на мноства этапаў перагавораў і прадастаўленне дадатковых дакументаў, у цэлым, мы былі прыемна ўражаны адкрытасцю банка да новых ідэяў,” – адзначае Марыя Гвардзейцава, дырэктар PRCI. – Як правіла, лёс твораў узроўня Парыжскай школы – жыццё ў музеях і прыватных калекцыях. І калі за мяжой час ад часу для экспазіцыі мастацкіх твораў задзейнічаюцца альтэрнатыўныя пляцоўкі, то ў Беларусі, наколькі нам вядома, такой практыкі яшчэ не было. Мы змаглі запэўніць “Белгазпрамбанк” пагадзіцца на такое мерапрыемства, за што ім вялізны дзякуй. У працэсе ажыццяўлення праекту банк усебакова нам дапамагаў”.