Блог

ПАЧАЎ СВАЮ ПРАЦУ КАРПАРАТЫЎНЫ САЙТ PRCI

Мы рады падзяліцца навіной пра тое, што 24 снежня 2014 года пачаў сваю працу наш карпаратыўны сайт. Сайт створаны адмыслова для нашых кліентаў і дапаможа даведацца больш пра тое, чым займаецца кампанія PRCI, і як мы можам дапамагчы у развіцці вашага бізнесу. Тут вы можаце бліжэй пазнаёміцца з нашай камандай, даведацца пра апошнія праекты, а таксама атрымаць поўную інфармацыю пра нашы паслугі.

Мы, каманда PRCI, спадзяемся, што сайт стане эфектыўным інструментам для працы з кліентамі і будзе цікавым рэсурсам для нашых патэнцыйных кліентаў. Калі вы шукаеце кампанію, якой гатовы даверыць распрацоўку інтэграваных рашэнняў у галіне камунікацый, то мы да вашых паслуг.