Пра нас

PRCI — гэта каманда прафесіяналаў з сукупным досведам працы больш за 70 год. Мы любім камунікацыі і ведаем, як дасягаць вымяральных вынікаў.

ГІСТОРЫЯ СТВАРЭННЯ

Гісторыя кожнага бізнесу — гэта і гісторыя яго заснавальніка. Заснавальнік PRCI.Storytellers — Марыя Гвардзейцава.

“Коратка пра мяне. Маці чацвярых. Камунікатар. Люблю вандроўкі. Жыла, вучылася і працавала пяць гадоў у ЗША. Атрымліваю энергію ад рашэння складаных задач, якія часта выглядаюць немагчымымі для выканання. Па-сапраўднаму люблю сваю працу і кліентаў.

PRCI — не першы мой бізнес. Я прайшла шмат спроб і памылак, перш чым зразумела, якім менавіта камунікацыйным бізнесам я хацела б кіраваць. Буду шчырай: у мяне былі і няўдалыя праекты, і незадаволеныя кліенты, і нават спробы змяніць прафесію. Але любоў да PR аказалася мацнейшай”.

А цяпер пра тое, хто мы ёсць

PRCI — гэта маладое і амбіцыйнае агенцтва. Мы аб’яднаныя захапленнем камунікацыямі, жаданнем прапаноўваць найлепшы сэрвіс і імкненнем да бесперапыннага самаразвіцця. Нашы найбольшыя дасягненні яшчэ наперадзе. Чаму мы верым, што яны будуць? Таму што мы ставім вялікія мэты, вывучаем досвед калег і працуем з прыцэлам на вынік, які б перавышаў чаканне. Мы адкрытыя для новага. Мы змяняемся і гатовыя змяняць да лепшага свет вакол нас.

НАША ФІЛАСОФІЯ

Мы надаём бізнесу вымяральную вартасць. Мы ўмеем наладжваць сувязі, неабходныя нашым кліентам. У нашай камандзе — найлепшыя прафесіяналы з досведам працы ў ЗША, Еўропе і краінах СНД.

НАША КАМАНДА

ПУБЛІКАЦЫІ

  • Публікацыі пра нас
  • Нашы публікацыі
  • PR-АГЕНЦТВА PRCI РЭАЛІЗАВАЛА МАШТАБНЫ КУЛЬТУРНЫ ПРАЕКТ

    Кліентам былі пастаўлены задачы забяспечыць культурную значнасць мерапрыемства, падкрэсліць франка-бларускія сувязі і зрабіць падзею сапраўды эксклюзіўнай. Кліентам была...

    Чытаць цалкам
  • У МІНСКУ СТАРТАВАЛА ВЫСТАВА-КОНКУРС «ПЕРНІКАВЫ ДОМІК»

    Цягам чатырох дзён у сталіцы будзе праходзіць апетытная выстава кандытарскага майстэрства «Пернікавы домік». Усе экспанаты зроблены з пернікавага цеста, дэкаратыўнай глазуры, марцыпану...

    Чытаць цалкам
  • ПАЧАЎ СВАЮ ПРАЦУ КАРПАРАТЫЎНЫ САЙТ PRCI

    Мы рады падзяліцца навіной пра тое, што 24 снежня 2014 года пачаў сваю працу наш карпаратыўны сайт.

    Чытаць цалкам